Навукоўцы: Сэкс у космасе смяротна небяспечны
Гэтыя высновы пацверджаныя эксперыментамі на раслінах.
Іх клеткі пашкоджваюцца пры гравітацыйных перападах, даказалі даследчыкі. У прыватнасці, пры занадта высокай ці занадта нізкай гравітацыі негатыўнаму ўздзеянню падвяргаецца пылковая трубка, пад пагрозай аказваюцца ўнутрыклеткавыя працэсы, адзначае сайт podrobnosti.ua.
Ужо даўно было даказана, што доўгае знаходжанне ў бязважкасці дрэнна адбіваецца на мазгавой дзейнасці чалавека і яго рэпрадуктыўных функцыях. Больш за тое, чым даўжэй касманаўт будзе зазнаваць рэзкія змены гравітацыі, тым вышэй яго рызыка захварэць на такія смяротна небяспечныя захворванні, як хвароба Альцгеймера або рак.
Аднак планаў адправіць у космас порнаакторак ніхто не хавае. Касмічнай турысткай сабралася стаць 34-гадовая Кока Браўн. Праўда, прафесійнай дзейнасцю Кока ў космасе займацца не плануе.
Фота — gazeta.sebastopol.ua