Навукоўцы: Гародніна можа "гаварыць" паміж сабой
Да такіх высноваў прыйшлі брытанскія навукоўцы, якія правялі эксперымент на капусце.
Біёлагі надрэзалі ліст у гародніны на градцы, у выніку яна выпусціла газ, які папярэджваў іншыя расліны пра небяспеку. Тыя, у сваю чаргу, запусцілі ўнутраныя механізмы абароны.
Па словах кіраўніка эксперымента, гэты газ і з'яўляецца мовай паміж раслінамі. З яго дапамогай гародніна інфармуе навакольны свет пра неабходнасць павысіць узровень абароны, паведамляе РІА "Новости".