Назіральнікі: яўка на выбарах склала 38,7%
Уключна з датэрміновым галасаваннем.
Дадзеныя назіральнікаў ад аргкамітэта Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі, акрэдытаваных на некалькіх сотнях выбарчых участкаў па ўсёй краіне, прыводзіць БелаПАН. Адзначаецца, што гэта папярэднія звесткі.
Сёння а 20-й гадзіне на прэс-канферэнцыі ў Мінску Лідзія Ярмошына адзначыла: "Яўка не лічыцца па нейкіх падліках, якія вядуць назіральнікі у сваёй галаве. Афіцыйныя вынікі — толькі ў ЦВК".
Нагадаем, па звестках ЦВК яўка склала амаль 66% і "выбары адбыліся".