Названыя дзесяць найлепшых спартоўцаў сталіцы 2011 года

Як адзначаюць "Мінск-Навіны", гэта спартоўцы, якія дамагліся ў 2011 годзе самых выбітных вынікаў на міжнароднай арэне. Іх вылучылі гарадскія федэрацыі па відах спорту, сталічныя СМІ. Акрамя таго, усе мінчукі маглі прагаласаваць за тую ці іншую кандыдатуру на інтэрнэт-сайце сталічнага Прадстаўніцтва НАК Беларусі.

У лік пераможцаў увайшлі тэнісістка Вікторыя Азаранка, вясляр Аляксандр Ваўчэцкі, плыўчыха Аляксандра Герасіменя, біятланістка Дар'я Домрачава, вяслярка Кацярына Карстэн, баксёр Сяргей Карнееў, легкаатлеты Андрэй Міхневіч і Надзея Астапчук, цяжкаатлетка Настасся Новікава, барэц Аляксей Шамараў. Яны ўзнагароджаныя граматамі і каштоўнымі прызамі.