Неадэкватны беларус хацеў паразмаўляць з патрыярхам Кірылам
У выніку мужчына ледзь не сарваў нядзельную службу ў храме Хрыста Збаўцы ў Маскве, якую вёў патрыярх Кірыл.
Як піша "Московский комсомолец", інцыдэнт здарыўся 25 лістапада каля 12.40 у галоўным храме Масквы. Служба ўжо падыходзіла да канца, калі адзін з вернікаў пачаў паводзіць сябе дзіўна. Па словах відавочцаў, мужчына, якому на выгляд было каля 60 гадоў, стаў нешта гучна выкрыкваць, патрабаваў прапусціць яго да патрыярха.
Супрацоўнікі службы аховы адразу ж скруцілі дзіўнага чалавека, вывелі на вуліцу і перадалі паліцыянтам. Аднак мужчына не супакоіўся і ў аддзяленні паліцыі. Таму давялося выклікаць нарад хуткай псіхіятрычнай дапамогі і перадаць затрыманага ў рукі спецыялістаў. Вядома, што мужчына з'яўляецца грамадзянінам Беларусі.
Фота — rln.fm