Нецвярозы мужчына затрымаў рух цягнікоў у сталічным метро
Здарэнне адбылося вечарам у аўторак.
На рэйкі станцыі метро "Пятроўшчына" ўпаў мужчына. Ніякіх траўм ён не атрымаў, яго своечасова паднялі на платформу. Як пазней стала вядома, мінчук трапіў на рэйкі з-за таго, што быў у стане алкагольнага ап'янення, адзначае тэлеканал "Беларусь-1".
Рух цягнікоў на першай лініі метрапалітэна быў затрыманы на пяць хвілін.
Фота — onliner.by