Нехта ўзламаў акаўнты Чмыра і Вайцюшкевіча ў Facebook

Як паведамляе "Тузін гітоў", да сяброў беларускіх выканаўцаў у сацыяльнай сетцы Facebook прыйшлі паведамленні ад імя Філа і Змітра. Фраза, напісаная па-англійску, паведамляла: "Вітаю! Як маецеся?" Cамі музыканты кажуць, што нічога такога не пісалі.

 
Як высветлілася, яны сталі ахвярамі віруснай атакі. Вайцюшкевіч кажа, што атрымаў паведамленне ад нейкай дзяўчыны са спасылкай на відэафайл. Спроба паглядзець відэа і скончылася вірус-атакай.