"Нэшвіл" з Сяргеем Касціцыным выбыў з розыгрышу Кубка Стэнлі
Хакейны клуб "Нэшвіл" саступіў дома пераможцу рэгулярнага чэмпіянату НХЛ "Ванкуверу" з лікам 1:2.
У выніку клуб, за які гуляе беларускі форвард Сяргей Касціцын, выбыў з розыгрышу Кубка Стэнлі.
Але, як адзначае БЕЛТА, выхад у другую стадыю Кубка Стэнлі стаў лепшым дасягненнем у гісторыі тэннэссійскага клуба, заснаванага ў 1998 годзе.
Дарэчы, Сяргей Касціцын зарабіў асістэнцкі бал пры адзіным узяцці варот "Ванкувера" і перапыніў сваю сяміматчавую серыю, падчас якой не мог набраць ніводнага дзейснага ачка. Але шайбаў Касціцын-малодшы не закідвае ўжо 13 матчаў запар – з 8 красавіка.