Нецвярозага мінчука ратавальнікі вызвалялі з прыбіральні
Кур’ёзны выпадак адбыўся ў Мінску — ратавальнікам давялося даставаць з уласнай прыбіральні мужчыну, які захрас паміж сцяной і ўнітазам.
Па словах пацярпелага, ён быў “трохі нецвярозы”, пахіснуўся і паваліўся ў прастору паміж сценкай і ўнітазам. Але выбрацца адтуль самастойна ўжо не мог. Каб вызваліць небараку, супрацоўнікі МНС ломам адбілі краі ўнітаза. Мужчыну потым агледзелі лекары, але ніякіх траўмаў не знайшлі.
Дарэчы, гэта ўжо не першы падобны выпадак сёлета. У красавіку сталічныя ратавальнікі дапамаглі мужчыне, у якога галава была заціснутая паміж задняй сценкай прыбіральні і зліўным бачком унітаза, распавядае БЕЛТА.