Невыязны Станіслаў Шушкевіч здолеў трапіць у Еўрасаюз

Паводле Хартыі-97, першага кіраўніка незалежнай Беларусі без праблемаў прапусцілі расійскія памежнікі. Пры гэтым апазіцыянер знаходзіцца ў спісе асобаў, якім забаронены выезд з нашай краіны.

Раней расійскі бок заяўляў, што таксама будзе затрымліваць на мяжы беларусаў з “чорных спісаў”.