Незалежныя назіральнікі: Датэрмінова прагаласавалі 18%

Па звестках каардынатара кампаніі Сяргея Калякіна, усе пяць дзён датэрміновага галасавання іх назіральнікі сачылі за выбарчым працэсам на 657 выбарчых участках у 36 акругах па ўсёй краіне. Па словах Калякіна, яўка склала 19,4%. У сваю чаргу, адказны сакратар аргкамітэта партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя" Дзяніс Садоўскі паведаміў, лічбу ў 17,1%. Такім чынам, сярэдняя лічба датэрміновага галасавання ў незалежных назіральнікаў склала 18%, перадае БелаПАН. Нагадаем, што Цэнтравыбаркам называе лічбу ў 25,9%.

Яшчэ адзін каардынатар кампаніі "За справядлівыя выбары", Віктар Карняенка, адзначыў, што найбольшая яўка выбарцаў на датэрміновае галасаванне была на тых участках, дзе знаходзяцца інтэрнаты. Напрыклад, у БНТУ яўка на датэрміновае галасаванне склала да 90%.

Фота Людмілы Пракопавай