Ніхто не хоча кіраваць Федэрацыяй хакею?
Справаздачна-выбарную канферэнцыю Федэрацыі хакею перанеслі. Яна мусіла адбыцца 19 ліпеня.
Афіцыйна паведамляецца, што ёсць шэраг прычынаў, якія паўплывалі на перанос мерапрыемства. Канферэнцыя адбудзецца па заканчэнні Алімпійскіх гульняў-2012 у Лондане.
Тым часам сайт Goals.by паведамляе, што Федэрацыя хакею сутыкнулася з кадравым крызісам. Старшыня федэрацыі Яўген Ворсін яшчэ 30 траўня паведаміў, што гатовы пайсці ў адстаўку. За два дні да справаздачна-выбарнай канферэнцыі ў ФХРБ не было яшчэ ніводнай заяўкі. Між тым, паводле статуту аб'яднання, тэрмін падачы заявак заканчваецца за пяць дзён да канферэнцыі.