Нобелеўскую прэмію па літаратуры атрымаў Томас Транстромер

Як паведамляе часопіс "Прайдзісвет", Томас Транстромер нарадзіўся 15 красавіка 1931 году. Паводле асноўнай прафесіі ён доктар-псіхолаг, а таксама прафесійны піяніст.

Транстромер — аўтар 12 кніг вершаў і прозы. Ён перакладаў на шведскую мову творы французскіх сюрэалістаў. На беларускую мову вершы Транстромера перакладаў Лявон Баршчэўскі.