Новы амбасадар Літвы пачне працаваць з наступнага тыдня

Аднак пакуль ён займаецца пераездам, паведамляе БелаПАН. Вядома, што Лінкявічус быў дэпутатам Сейма, двойчы займаў пасаду міністра абароны, з'яўляўся амбасадарам Літвы ў місіі пры NATO, пастаянным прадстаўніком у Паўночнаатлантычным савеце.

Нагадаем, папярэдні амбасадар Літвы Эдмінас Багдонас, які працаваў у Мінску з 2007 года, пакінуў Беларусь 11 ліпеня ў сувязі з заканчэннем тэрміну дыпламатычнай місіі.

Фота — BFL