Новы магутны землятрус у Японіі
Значных разбурэнняў і чалавечых ахвяраў няма, пагрозы цунамі не выяўлена.
Землятрус магнітудай 6 балаў адбыўся на захадзе краіны, на выспе Авадзі раніцай 13 красавіка, прыкладна а 5.33 паводле мясцовага часу. Паводле генеральнага сакратара японскага ўраду Ёсіхідэ Суга, збоеў у працы АЭС не зафіксавана, няма значны пашкоджанняў дарог.
Рух цягнікоў на чыгунцы па лініі паміж гарадамі Кіёта, Асака і Кобэ, а таксама некаторых участках чыгункі ў заходняй частцы выспы Хонсю і на выспе Сікоку быў часова прыпынены. Прыпынялася таксама праца шэрагу аэрапортаў, аднак праз некалькі гадзінаў яны вярнуліся да нармальнага рэжыму працы, інфармуе РИА Новости.