Новым амбасадарам Вялікабрытаніі ў Беларусі стане Брус Бакнэл
Вялікабрытанія прызначыла новага амбасадара ў Беларусі.
Як паведамляе ІТАР-ТАСС, Брус Бакнэл зменіць на гэтай пасадзе Размары Томас, якая застанецца ў дыпламатычнай службе. Мяркуецца, што Бакнэл прыступіць да выканання абавязкаў у ліпені 2012 года.
Брус Джэймс Бакнэл — кар'ерны дыпламат, які пачаў працў ў МЗС у 1985 годзе. Раней ён быў амбасадарам у Амане, Мілане і Мадрыдзе. Таксама займаў розныя пасады ў апараце брытанскага МЗС у Лондане. Жанаты, мае двух сыноў.