Новыя ўлады Лівіі плануюць правесці выбары праз 8 месяцаў
Пра гэта паведамляюць інфармацыйныя агенцтвы.
Кіраўнік апазіцыйнай лівійскай Нацыянальнай рады Мустафа Абдэль Джаліль заявіў, што праз 8 месяцаў плануюцца і парламенцкія, і прэзідэнцкія выбары.
Па словах Абдэль Джаліля, у Нацыянальнай радзе хацелі б правесці ў Лівіі суд над Муамарам Кадафі. Паўстанцы запэўніваюць, што кантралююць парадку 90% Трыпалі, аднак сілы Кадафі ўсё яшчэ дзейнічаюць у горадзе.
Тым часам месца знаходжання лідара Джамахірыі пакуль не вядомае. Яго прыхільнікі кантралююць два буйныя гарады ў— яго родны Сірт на ўзбярэжжы Міжземнага мора на ўсходзе ад Трыпалі і горад Сабха, які знаходзіцца ў пустэльні на поўдзень ад Трыпалі.
У Сабха знаходзіцца база ваенна-паветраных сіл Лівіі. Калі Кадафі зможа дасягнуць Сабха, у яго б з'явіўся лёгкі шлях эвакуацыі праз пустыню ў суседнія Нігер і Чад.
Фота — Reuters