НТВ сёння пакажа, як разганялі мірных дэмантрантаў у Беларусі
24 снежня ў 22:25 на расійскім канале НТВ пройдзе адмысловы выпуск праграмы Паўла Селіна "Апошняе слова", прысьвечаны падзеям 19 снежня.
Убачыць выпуск можна будзе толькі праз спадарожнікавую антэну.
Уласны карэспандэнт расейскага тэлеканалу НТВ Павал Селін 8 чэрвеня 2003 г. быў пазбаўлены журналісцкай акрэдытацы за ягоны рэпартаж аб пахаванні Васіля Быкава. Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі прыняло пастанову аб дэпартацыі Селіна і забароне яму ўезду на тэрыторыю краіны на пяць гадоў.