Нядбайных бацькоў хочуць кадаваць за кошт прадпрыемстваў
З такой прапановай выступіў намеснік старшыні Наваполацкага гарвыканкаму па сацыяльных пытаннях Вячаслаў Дурноў.
Нагадаем, што паводле прэзідэнцкага Дэкрэта №18 асобы, якія злоўжываюць спіртным і пазбаўленыя бацькоўскіх правоў, мусяць быць працаўладкаваныя. Частка заробленых імі грошай павінна кампенсаваць выдаткі на выхаванне іх дзяцей.
У Наваполацку на пяцідзесяці прадпрыемствах, у арганізацыях і ўстановах працуюць 140 такіх асобаў, піша "Ежедневник". Пра тое, як яны працуюць, красамоўна кажуць лічбы. Толькі ў траўні 45 такіх работнікаў здзейснілі агулам 355 прагулаў — у сярэднім, па 8 працоўных дзён на кожнага. Галоўная прычына прагулаў — п'янства. 10 чалавек з ліку няздабйных бацькоў ужо прымусова адпраўлены ў лекава-працоўны прафілакторый.
Фота — hohmodrom.ru