Нямеччына рыхтуе вялізную сетку ветраных электрастанцый
Паводле планаў канцлера Ангелы Меркель, агульная іх плошча будзе ў шэсць разоў большая за Нью-Ёрк.
А даўжыня ліній электраперадач можа працягнуцца ад Лондана да Багдада.
Як піша нямецкае выданне Bloomberg, рэалізацыя праекту ацэньваецца ў 200 мільярдаў еўра. Мяркуецца, што дзякуючы яму Нямеччына зможа адмовіцца ад выкарыстання 17 атамных рэактараў, якія выпрацоўваюць пятую частку электраэнергіі ў краіне.
Фота — bloomberg.com