Нямецкі ўрад патрабуе неадкладнага спынення рэпрэсіяў у Беларусі

"Нямецкі ўрад патрабуе неадкладнага спынення рэпрэсіяў і судовага пераследу апазіцыянераў, а таксама вызвалення ўсіх палітзняволеных", – заявіў Камісар па правах чалавека Германіі Маркус Лёнінг, паведамляе Радыё Свабода.

"Згаданы прысуд падцвярджае, што Еўрасаюз зрабіў слушны крок, увёўшы санкцыі супраць Беларусі раней у гэтым месяцы", – дадаў Лёнінг.