Океан Эльзи выступіць у Мінску з сімфанічным аркестрам

Канцэрт вядомых украінскіх рокераў адбудзецца 10 кастрычніка падчас штогадовага міжнароднага фестывалю Юрыя Башмета.

Як распавёў лідар калектыву Святаслаў Вакарчук, музыкі не стваралі адмысловыя аранжыроўкі пад аркестр, як гэта звычайна бывае.

Лепшыя кампазіцыі Океан Эльзи выканаюць у звыклай для сябе манеры, а аркестр, спадзяецца Вакарчук, арганічна прыўнясе новыя фарбы і тэмбры і зробіць гучанне песень максімальна блізкім да студыйнага.

Цікава, што разам з сімфанічным аркестрам Акіян Эльзы выступіць упершыню.