Па маршруце "Брэст – Піцер – Брэст" наладзяць аўтапрабег савецкіх аўто

Трафейны "Опель" 1935 года выпуска, "Победа", "Волга" і некалькі "гарбатых"  "Запарожцаў" стартуюць 27 красавіка ад Брэсцкай крэпасці, на пачатку траўня адзначацца ў Санкт-Пецярбургу і вернуцца ў Брэст. Пра гэта паведамляе сайт virtual.brest. Прабег "прысвечаны народжаным у СССР".

Удзел "Опеля" можа быць вымушанай заменай пры адсутнасці старых "Масквічоў". Як вядома, паваенныя савецкія маркі скапіяваныя з іншых, у асноўным, нямецкіх брэндаў.