Па новых правілах у Беларусь не прывезлі пакуль ніводнай машыны
Прынамсі, праз Брэст.
Такую інфармацыю падае "Вечерний Брест" са спасылкай на Брэсцкую мытню.
Нагадаем, што з 1 ліпеня пачалі дзейнічаць правілы Мытнага саюза. "Растаможка" аўтамабіляў падаражэла амаль у чатыры разы.
Апошні аўтамабіль па старых мытных правілах на "Варшаўскім мосце" зарэгістравалі за 9 хвілінаў да заканчэння 30 чэрвеня. А вось уладальніку новага "Порш-Каен" не пашанцавала — ён прыехаў у 0 гадзін 9 хвілін 1 ліпеня. Калі ён даведаўся, што растаможваць машыну трэба па новых правілах, то развярнуўся і пагнаў аўтамабіль назад у Еўрасаюз.