Па Пінску бадзяецца “вулічны каратыст” (відэа)
Яго жартам ахрысцілі “чэмпіёнам вуліцы Леніна па муай-тай”.
На сэрвісе youtube з’явіўся відэаролік, на якім бачна, як у гістарычным цэнтры Пінска прагульваецца дзіўны малады чалавек. Ён знянацку пачынае неяк неадэкватна рухацца і дэманстраваць прыёмы з арсеналу ўсходніх адзінаборстваў.