Пачаўся продаж квіткоў на канцэрт Ланы Дэль Рэй
Пакуль іх можна набыць праз сайт спявачкі. Напрыканцы тыдня яны з'явяцца на ticketpro.by, kvitki.by і bileti.by і ў офісе арганізатараў.
19 лютага ў продаж паступілі квіткі на канцэрт амерыканскай спявачкі Ланы Дэль Рэй. Лана выступіць у Мінску ў межах сусветнага туру “Paradise” ў падтрымку свайго дыску “Born to Die”. Набыць квіткі на канцэрт можна праз афіцыйны сайт спявачкі, пазней — праз сайты ticketpro.by, kvitki.by, bileti.by і ў офісе арганізатараў шоў — кампаніі “Корпорация развлечений”. Нагадаем, Лана Дэль Рэй стала вядомая некалькі гадоў таму пасля выпуску відэакліпа “Video Games”. Адгэтуль новаспечаная зорка атрымала шэраг узнагарод, сярод якіх Q Awards у катэгорыі “Будучая зорка”, BRIT Awards у намінацыі “Міжнародны прарыў”. Альбом “Born to Die”, які Дэль Рэй пакажа на "Мінск-Арэне", узначальваў хіт-парады і двойчы станавіўся плацінавым. Лана Дэль Рэй выступіць у Мінску 12 чэрвеня. Кошт квіткоў ад 300 да 850 тысяч.
Фота: www.apelzin.ru