Пачаўся прыём прац на конкурс “Прэс-фота Беларусі 2012”

Конкурсныя здымкі прымаюцца да 19-га лютага. Больш інфармацыі, а таксама ўмовы ўдзелу ў конкурсе можна знайсці на сайце pressphoto.by

Конкурс “Прэс-фота Беларусі” праводзіцца ў трэці раз. Арганізатарамі выступаюць прафесійныя фотарэпарцёры. У журы ўвайшлі вядомыя айчынныя і замежныя фатографы і фотарэдактары.