Пачаўся суд над экс-намеснікам кіраўніка Віцебшчыны Леанідам Кавалёвым

Перад Мінскім гарадскім судом сталі былы намеснік старшыні Віцебскага аблвыканкама Леанід Кавалёў і Коола Гуннар, перадае БЕЛТА.

У сераду быў дапытаны сведка — былы кіраўнік упраўлення культуры Віцебскага аблвыканкама. Яго падрабязна распытвалі пра механізм узгаднення Кавалёвым каштарысаў на правядзенне масавых мерапрыемстваў.

Што да другога абвінавачванага — Коола Гуннара, то на сённяшнім паседжанні пра яго гаворка не ішла. Ці з'яўляецца ён грамадзянінам Беларусі ці іншай краіны, пакуль няясна. Абвінавачанне цяпер устрымліваецца ад якіх-небудзь каментароў па гэтым працэсе і не паведамляе, па якіх артыкулах выстаўленыя абвінавачанні фігурантам справы.

Фота — forum.vitebsk.cc