Пачынае працу калегія Еўразійскай эканамічнай камісіі
Гэта новы наднацыянальны орган, які "закліканы кіраваць інтэграцыйнымі працэсамі ў межах Мытнага саюза і Адзінай эканамічнай прасторы".
Калегія Еўразійскай эканамічнай камісіі — гэта выканаўчы орган, яго ачольвае Віктар Хрысценка, былы міністр прамысловасці Расіі. Савет ЕЭК ачоліў віцэ-прэм'ер Беларусі Сяргей Румас, інфармуе РІА "Новости".