Пачынаюцца пошукі метровых фрагментаў чалябінскага метэарыта (фота)

Як паведамляе РІА "Новости", у яе складзе трое супрацоўнікаў, якія на працягу двух тыдняў будуць "ездзіць, пытацца, глядзець". А галоўныя работы найхутчэй навукоўцы пачнуць летам. Пра гэта паведаміў кіраўнік лабараторыі метэарытыкі Інстытута геахіміі і аналітычнай хіміі імя Вернадскага Міхаіл Назараў.

Нагадаем, раней экспедыцыя з Уральскага федэральнага універсітэта знайшла невялікія фрагменты метэарыта каля возера Чабаркуль. Іх незямное паходжанне пацверджанае хімічнымі даследаваннямі.

Нагадаем, метэарыт выбухнуў ў пятніцу на вышыні каля 30 тысяч метраў. Яго аскепкі ўпалі на Чалябінскую і суседнія вобласці Расіі, а таксама на поўнач Казахстана. Пацярпела больш за тысячу чалавек.

"Аскепкі" чалябінскага метэарыта прадаюць па кошце да 500 тысяч (фота)

Фота — ria.ru

Твіты і фота з Чалябінска


На Урале ўпаў метэарыт, пацярпелі больш за тысячу чалавек (фота, відэа)