Пад Бабруйскам выбіралі лепшых байцоў Беларусі (фотарэпартаж)

У рамках першага тура, які прайшоў у клубе-гатэлі "Вішнёвы сад" пад Бабруйскам, праведзена 10 паядынкаў сярод беларускіх байцоў за званне чэмпіёна лігі Міксфайт "М-1 selection Belarus 2010".
Баі "змяшанага стылю" ва ўсім свеце завуцца М.М.А. mixed martial arts. Свет спартовых адзінаборстваў літаральна перавярнула з'яўленне ў 1990-х "змяшанага стылю ММА", а шматлікія аматары і прыхільнікі літаральна перагледзелі свой погляд на традыцыйныя віды барацьбы.
Змяшаныя віды баявых мастацтваў з'яўляюцца спалучэннем мноства тэхнік, баявых школ і кірункаў. ММА — поўнакантактны бой, у якім ужываецца як змяшаная тэхніка, так і дужанне — у стойцы і партэры, болевыя прыёмы, кідкі.
Тэрмін ММА уведзены прэзідэнтам Battlecade Рыком Блюмам у 1995 годзе. На сённяшні дзень міксфайт праводзяцца ў больш чым 50-ці краінах па ўсім свеце, а ў Японіі, Галандыі, Расіі, ЗША, Бразіліі і інш. становяцца больш папулярным за хакей і футбол.
"Асноўнай мэтай правядзення баёў з'яўляецца выяўленне "лепшых з лепшых" у пяці вагавых катэгорыях для ўдзелу ў Лізе М-1 Усходняй  Еўропы. Ужо ў канцы года ў кожнай з пяці вагавых катэгорый будзе выяўлены наймацнейшы", — паведаміла прэс-сакратар лігі Анжаліка Урман.
Падобнага кштадту "селекцыі" прынята праводзіць у Лігах М1 большасці краін, але для Беларусі гэты сезон дэбютны.
Усе двубоі праводзяцца па схеме 2 раўнда па пяць хвілін. У выпадку нічыёй суддзі дадаюць яшчэ адну "пяціхвілінку" — трэці раўнд.
Наступны этап сезону таксама адбудзецца пад Бабруйскам ў "Вішнёвым садзе" 2 кастрычніка.
Пераможцы першага этапу "М-1 selection Belarus 2010":
Вагавая катэгорыя да 70 кг:
1. Сяргей Сінкевіч (Віцебск) — датэрмінова
2. Алег Сырыч (Гладыятар) — датэрмінова
3. Артур Янчанка (Патрыёт) — перамога па ачках
4. Аляксандр Гладкі (Бусідо) — датэрмінова
5. Віктар Талашоў (Карат) — датэрмінова
Вагавая катэгорыя да 84 кг:
6. Дзяніс Гуніч (3214) — датэрмінова
7. Раман Мірашэнка (Таймур) — датэрмінова
Вагавая катэгорыя да 94 кг:
8. Зміцер Войтаў (Акадэмія ММА) — датэрмінова
Фота Алеся Сушчэўскага