Пад Брэстам легкавушка патрапіла пад грузавік (фота)

Аварыя адбылася 13 ліпеня на скрыжаванні Тэльмы-Стымава. Як паведамляе "Віртуальны Брэст", кіроўца “Субару” ужыў экстранае тармажэнне, і выкруціў руль. Аўтамабіль страціў кіраванне, і яго кінула акурат пад грузавік МАН.

Кіроўца не атрымаў ніякіх сур'ёзных траўмаў, у яго толькі рассечаная губа. Магчыма, ён паспеў прыгнуцца, бо машыну моцна сціснула.

Усе абставіны аварыі высвятляюцца.