Пад Брэстам міліцыянты затрымалі тону мёда
Яго перавозіў 33-гадовы жыхар вёскі Клейнінкі.
Як паведамляе прэс-служба брэсцкай абласной міліцыі, супрацоўнікі АБЭЗ і ДАІ затрымалі мікрааўтобус "Фальксваген" каля вёскі Прылукі. У аўтамабілі было 954 кг салодкага грузу на суму больш як 76 мільёнаў рублёў. Пры гэтым у кіроўцы не было дакументаў, якія пацвярджалі б легальнасць паходжання грузу. Праваахоўнікі сканфіскавалі мёд і пачалі праверку.
Фота — mygazeta.com