Пад Гомелем падлеткі абстралялі міжнародны цягнік

Іх кідалі двое школьнікаў. На шчасце, ні вокны, ні пасажыры не пацярпелі. Пра здарэнне машыніст паведаміў у міліцыю, "партызанаў" затрымалі. Высветлілася, што яны пасля таго, як зрабілі хатняе заданне, вырашылі бавіць вольны час "абстрэламі" таварных і пасажырскіх цягнікоў. Цяпер іх бацькам пагражае штраф — да мільёна рублёў.

Газета "Рэспубліка" адзначае, што ў канцы верасня на тым жа перагоне іншыя школьнікі таксама не ведалі, чым заняцца ў вольны час і накладалі на рэйкі друз.