Пад Гомелем сабралі “складаных” падлеткаў

Яны паспаборнічаюць у спартыўным арыентаванні, дартсе, пачатковай турыстычнай падрыхтоўцы, паведамляе БелТА. У праграме таксама конкурсы мастацкай самадзейнасці, на лепшае афармленне і падрыхтоўку паходнай стравы. Пераможцы будуць узнагароджаныя каштоўнымі прызамі, дыпломамі і граматамі.

Гомельскі абласны турзлёт цяжкіх падлеткаў - традыцыйнае штогадовае мерапрыемства. Яго арганізатарамі з'яўляюцца аддзел па справах моладзі Гомельскага аблвыканкама, упраўленне ўнутраных спраў, камісія па справах непаўналетніх Гомельскага аблвыканкама.