Пад Гродна перавярнулася фура з “чарніламі” (фота)
У ДАІ мяркуюць, што кіроўца не справіўся з кіраваннем вялікім аўтамабілем.
Аварыя адбылася 26 ліпеня на трасе М6, якая злучае Мінск і Гродна. Гружаная віном фура ад’ехала ад абласнога цэнтра толькі 13 кіламетраў. Потым проста на трасе яе занясло і скінула ў адхон. ДАІ праводзіць разбіральніцтва, паведамляе БелТА.