Пад Гроднам МАЗ раздушыў "Форд", загінулі два чалавекі (фота)

Як паведамляе БелаПАН, "Форд-Фіеста" ехаў па абледзянелай дарозе, калі яго пачало заносіць на паласу сустрэчнага руху. Насутрач яму рухаўся МАЗ з паўпрычэпам. "Форд" правым бокам занесла пад грузавік, які ўжо амаль спыніўся.

"Форду" не дапамаглі ні зімовыя шыны, ні рамяні бяспекі, якімі былі прышпіленыя кіроўца і пасажырка. У аварыі загінулі 27-гадовы кіроўца і 42-гадовая пасажырка.



Фота — gaigrodno.by