Пад Лунінцам затрымалі расіяніна з фурай бульбы
27 красавіка супрацоўнікі ДАІ і АБЭП спынілі грузавы цягач FREIGHTLINER, якім кіраваў 45-гадовы жыхар Растова-на-Доне.
У грузавіку знаходзілася 20 тон бульбы на суму 14 мільёнаў рублёў. Паколькі ў кіроўцы не было неабходных дакументаў, міліцыянты затрымалі “стратэгічны прадукт” і зараз праводзяць праверку яго паходжання.