Пад Магілёвам хлопец зарэзаў 16-гадовую дзяўчыну

18-гадовы хлопец ударыў дзяўчыну нажом. Толькі праз некалькі гадзінаў яшчэ жывую ўнучку знайшла бабуля. Лекары яе выратаваць ужо не змаглі.

Як паведамляе БЕЛТА, затрыманы зламыснік патлумачыў свае дзеянні тым, што дзяўчына яго часта раўнавала і калі пачала чарговую сварку, ён не вытрымаў ды ўзяўся за нож. Распачатая крымінальная справа.