Пад Мінскам кіроўца насмерць збіў пешахода і знік
Здарэнне адбылося 18 сакавіка ў першай палове дня на 372-м кіламетры трасы М1, недалёка ад вёскі Замасточча.
Не ўсталяваная пакуль асоба загінулай жанчыны, а таксама марка аўтамабіля, на якім здзейснілі ДТЗ, вядзецца следства.
Усяго за мінулыя суткі ў Беларусі зарэгістравалі 9 дарожна-транспартных здарэнняў з ахвярамі і параненымі. Загінула 4 чалавекі, 9 маюць траўмы, перадае БЕЛТА. Супрацоўнікі ДАІ затрымалі болей за 170 кіроўцаў, якія селі за руль у нецвярозым стане.