Пад Мінскам пенсіянерка разам са смеццем спаліла поле
Агонь знішчыў больш за 8 га азімага трыцікале.
Здарэнне адбылося 2 жніўня на полі каля вёскі Антопаль Мінскага раёна, інфармуе БелаПАН. Пажар адбыўся з-за неасцярожнасці сталічнай пенсіянеркі. Жанчына спальвала смецце паблізу ад дачнага ўчастку ў вёсцы і не ўпільнавала агонь.