Пад Пецярбургам токам забіла 25-гадовага беларуса
Трагічнае здарэнне адбылося сёння ўначы ў Тосненскім раёне Ленінградскай вобласці.
Як паведамляюць расійскія СМІ, беларус Дзяніс К. загінуў у вагоне-бытоўцы на лецішчы. Праваахоўнікі праводзяць праверку. Ужо вядома, што грамадзянін Беларусі жыў у Пецярбургу без рэгістрацыі.