Пад Пінскам вяскоўцы спалілі экскаватар за 300 мільёнаў
Здарэнне адбылося каля вёскі Дабраслаўка. Экскаватар "Hyundai" належаў прыватнай будаўнічай фірме.
Як паведамляе прэс-служба міліцыі Брэсцкай вобласці, удалося высветліць, што тэхніку ў полі падпалілі два жыхары суседняй вёскі, адзін з якіх працаваў на будоўлі. Падпальнікаў затрымалі, кіраўніцтва будаўнічай арганізацыі ацаніла страты на суму больш за 335 мільёнаў рублёў (больш за 40 тысяч долараў). Следчы камітэт распачаў крымінальную справу.