Пад Ваўкавыскам на мужчыну наехалі тры аўтамабілі (фота)

Здарэнне адбылося каля вёскі Вярэйкі ў Ваўкавыскім раёне. 52-гадовы мужчына не дайшоў па дарозе да павароту на сваю вёску 50 метраў. Флікераў на вопратцы ён не меў.

Як паведамляе onliner.by, спачатку мужчыну збіў мінівэн Chrysler, пасля на яго наехаў Fiat. Ад чарговага ўдара мужчына адляцеў на сустрэчную паласу і трапіў пад фургон Iveco, які і працягнуў яго некалькі дзесяткаў метраў.

Мужчына загінуў на месцы здарэння. Паводле папярэдняй інфармацыі, ён быў у стане алкагольнага ап'янення. Дарэчы, побач з ім па дарозе ішоў яшчэ адзін вясковец, які нічога не заўважыў, толькі пачуў "дзіўны гук" ды працягваў ісці дахаты.

Фота — rovd.volkovysk.by