Пад Жыткавічамі знайшлі схованкі з 48 кг выбухоўкі
У адной знаходзіліся дзве шашкі па 200 грамаў кожная, 69 — па 400 грамаў, а таксама 100 узрывальнікаў.
У другой — каля 10 кг выбухоўкі, 10 ручных гранат і пяць супрацьпехотных мінаў.
Як інфармуе прэс-служба КДБ, у выніку аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў быў затрыманы 18-гадовы жыхар Мінскай вобласці. У яго знайшлі талавую шашку, ідэнтычную тым, што былі ў схронах. Сам затрыманы патлумачыў, што ўзяў яе "ў якасці сувеніра" са склада, які выпадкова знайшоў.
Выбухоўку ўжо знішчылі. Прызначаная экспертыза, па выніках якой прымуць рашэнне пра ўзбуджэнне крымінальнай справы.