Падчас пажару з дома эвакуявалі 15 чалавек, трое загінулі

Напярэдадні суседзі выклікалі міліцыю на п'яны дэбош, які адбываўся ў адной з кватэр. Яе жыхары ўчастковага міліцыянта не ўпусцілі, але супакоіліся. Уначы суседзі выклікалі ўжо выратавальнікаў — тая кватэра гарэла.

Як паведамляе БЕЛТА, з дома былі эвакуваныя 15 чалавек. У кватэры, дзе адбылося ўзгаранне, знайшлі трупы гаспадара кватэры і яго жонкі, а таксама іх госця. Прычына пажару высвятляецца, але ўжо вядома, што загінулыя злоўжывалі спіртнымі напоямі.

Фота — bymedia.net