Падчас снегападаў у Беларусі здарылася больш за тысячу аварый
Гэта ў два разы больш, чым у мінулыя выходныя.
З 13 па 15 студзеня ў рэспубліцы зарэгістравана 1102 дарожна-транспартных здарэнні. У 60 з іх пацярпелі людзі. Восем чалавек загінулі і 84 атрымалі раненні. Сярод загінулых - чатыры пешахода.
Два чалавекі пераходзілі праезную частку па пешаходным пераходзе, адзін ляжаў на дарозе, адзін быў у паласе руху. Яшчэ чатыры чалавекі загінулі ў выніку лабавых сутыкненняў і ў сутыкненні са стаячым транспартным сродкам, паведамляе БелаПАН.