Падляшскае ваяводства дае 17 тысяч злотых на “Басовішча”
Такое рашэнне прыняло кіраўніцтва ваяводства.
Пра грашовую падтрымку музычнага фэсту "Басовішча" паведамляе Kurier Poranny.
Нагадаем, сёлетні фэст пройдзе 22-24 ліпеня ў польскім Гарадку недалёка ад мяжы з Беларуссю. Праход да сцэны вольны, а намётавае мястэчка на тры дні будзе каштаваць каля 7 долараў.
У якасці хэдлайнераў фэсту заяўленыя гурты Neuro Dubel, IQ48, праект вядомых польскіх музыкаў R.U.T.A і ўкраінскі этна-гурт "ДахаБраха", які выступіць разам з беларускім эмбіент-калектывам "PortMone".
Апроч таго, на фестывальную сцэну выйдуць "Зніч", "TT-34", Yellow Brick Road, пераможцы леташняга конкурсу Akute і лаўрэаты Exist-M. Музычную частку дапоўняць канкурсанты "Басовішча", а таксама гурты з Вольнай Сцэны. Акрамя канцэртаў чакаюцца выступы дыджэяў, перфомансы, праекцыі фільмаў, сустрэчы з музыкамі, майстар-класы ды іншае.