Пакуль каманда святкавала забіты гол, сапернікі зраўнялі лік (відэа)

Пакуль футбалісты каманды, якая забіла гол, радаваліся і прысвячалі яго аднаклубніку, у якога нарадзіўся сын, сапернікі распачалі гульню і забілі гол, піша сайт football.by.

Падобны выпадак здараўся і ў беларускім чэмпіянаце ў 2009 годзе. У матчы першай лігі паміж "Лідай" і "Белшынай" гаспадары поля на 3-й хвіліне так захапіліся святкаваннем забітага гола, што госці хуценька зраўнялі лік.