Пакупнікі адмаўляюцца ад пакупак у інтэрнэце, калі даведваюцца курс долара
Цяпер ён наблізіўся да міжбанкаўскага – 7500 за долар. А за дзень кошт валюты ў інтэрнэт-крамах мяняецца па тры разы.
Еўрарадыё праверыла, наколькі змяніўся курс долара ў інтэрнэт-крамах і турфірмах за тыдзень.
Інтэрнэт-крама Fotomix, якая гандлюе лічбавай тэхнікай зараз прадае фотаапараты па курсе 7500 рублёў за долар. Пры тым, што яшчэ ў пятніцу ў гэтай краме долар каштаваў 4500 рублёў.
Курс долара ў інтэрнэт-краме “Всё ок” зараз складае 6500 рублёў за долар.
У краме з пакупкай параілі не зацягваць, бо ніхто не ведае, як будзе змяняцца курс далей.
Па словах супрацоўніка, курс у інтэрнэт-крамах можа мяняцца некалькі разоў за дзень
“Да абеду можа быць адзін курс, а пасля абеду – іншы. У пазамінулую суботу курс памянялі тры разы: 4300, 4500 і 4800 рублёў”.
Супрацоўнік іншай інтэрнэт-крамы адзначае зніжэнне колькасці заказаў.
“З такім курсам стала нашмат менш заказаў, але нешта ўсё роўна набываюць. Людзі звяртаюцца, але, калі даведваюцца пра курс, шмат пакупнікоў адсейваецца”.
Крыху менш цягам тыдня вырас курс долара паводле турфірм.
У адной з турфірм прапанавалі аплаціць адпачынак ў Турцыі з разлікам 5500 рублёў за долар. А таксама распавялі, што на мінулым тыдні долар каштаваў 4000 рублёў.
У “Альфа-тур” сёння курс долара складае 5500-7000 рублёў у залежнасці ад тураператара. Тыдзень таму долар тут лічылі па 5000 рублёў.
У турфірме “Сольвейк-тур” кажуць, што людзі не гатовыя набываць пуцёўкі па курсе 5500 рублёў за долар.
“Людзі, вядома, у шоку. Гэта было спачатку, калі курс мяняўся ад 3040, 3400, пасля 3750. У беларускіх рублях туры аплачваюць адзінкі. Калі раней пуцёўка была 2 мільёны, а цяпер 5. Многія па тэлефоне азлоблена адгукаюцца. Кажуць, што будуць пісаць скаргі. Але паступова людзі з гэтай думкай звыкліся, і ўжо ставяцца з разуменнем”.
Карэспандэнт Еўрарадыё паспрабаваў набыць тармазны дыск для AUDI. У краме аўтазапчастак распавялі, што пастаўшчыкі усталявалі курс 10000 рублёў за еўра. На мінулым тыдні еўра ў гэтай краме каштаваў 7100 рублёў.
Працягвае расці курс валют і на міжбанкаўскім рынку.
17 траўня “Прыёрбанк” прадаваў долар па курсе 7500 рублёў, што ідэнтычна курсу некаторых інтэрнэт-крам. Еўра ж банк прадаваў на міжбанку па кошце 10657 рублёў, расійскі рубель – 266 рублёў. Але і пры такіх умовах, набыць валюту змаглі толькі кліенты банка.
|
|
цяпер |
Тыдзень таму |
3 тыдні таму |
|
Інтэрнэт-крамы |
6500-7500 |
4000-4200 |
3900-4000 |
|
Нацбанк |
3120 |
3061 |
3048 |
|
Латвійскі банк Rietumu |
7600 |
5350 |
рубль зняты з канвертацыі |
|
Турфірмы |
5500-7000 |
5000-5500 |
5000-5500 |
Фота: bymedia.by